Грамадзяне Кубы затрыманыя ў раёне населенага пункта Ёткiшкi

25.10.2019
Грамадзяне Кубы затрыманыя ў раёне населенага пункта Ёткiшкi

24 кастрычніка ў Воранаўскім раёне лідскія пагранічнікі ў 5 кіламетрах ад гранiцы затрымалі двух грамадзян Кубы.

Маладыя людзі 1991 і 1995 гг.н. спрабавалі незаконна трапіць у Літву. Замежныя грамадзяне ехалі да гранiцы на таксі. Выразных тлумачэнняў аб сваім знаходжанні паблізу гранiцы яны даць не змаглі, але, як мяркуецца, збіраліся ў ЕС у пошуках лепшых умоў для жыцця.

У дачыненні да парушальнікаў распачаты адміністрацыйны працэс па ст.ст. 23.29, 23.30 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай гранiцы, парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь. Пасля завяршэння разбiральнiцтва яны будуць дэпартаваныя з нашай краіны.