Баннеры на главную бел

Адбылося 82-е пасяджэнне Савета камандуючых пагранічнымі войскамі

17.10.2019


17 кастрычніка ў Мінску адбылося 82-е пасяджэнне Савета камандуючых пагранічнымі войскамі. У прадстаўнічым форуме прынялі ўдзел дэлегацыі 9 пагранічных ведамстваў дзяржаў - удзельніц СНД, Каардынацыйнай службы Савета камандуючых пагранічнымі войскамі і кіраўнікі ўзаемадзейнічаючых кампетэнтных органаў Садружнасці.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў пасяджэння звярнуліся Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Станіслаў Зась і Старшыня Выканаўчага камітэта - Выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебядзеў, якія адзначылі высокую рэзультатыўнасць дзейнасці Савета камандуючых па ўмацаванні пагранічнай бяспекі на знешніх рубяжах Садружнасці.

Старшыня Дзяржпагранкамітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Анатоль Лапо ў сваім дакладзе азнаёміў калег з абстаноўкай на знешніх гранiцах дзяржаў - удзельніц СНД і тэндэнцыямі яе развіцця.

У ходзе работы члены Савета камандуючых прааналізавалі абстаноўку, якая складваецца на знешніх гранiцах дзяржаў - удзельніц СНД, адзначылі неабходнасць далейшага нарошчвання намаганняў у сумеснай дзейнасці па нейтралізацыі пагроз пагранiчнай бяспекі, падвялі вынікі сваёй дзейнасці за 2019 год і вызначылі прыярытэтныя задачы на чарговы перыяд.

Першы намеснік Старшыні Дзяржпагранкамітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Ігар Буткевіч праінфармаваў удзельнікаў пасяджэння аб ходзе падрыхтоўкі сумеснай спецыяльнай пагранічнай аперацыі "Захад-2020». Рашэннем Савета камандуючых пагранічнымі войскамі зацверджаны план правядзення аперацыі на чарговы год.

Кіраўнікі пагранічных ведамстваў таксама разгледзелі ход выканання Праграмы супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД ва ўмацаванні пагранічнай бяспекі на знешніх гранiцах на 2016-2020 гады і Плана асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і святкаванні 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў.

Па выніках пасяджэння прынята 16 рашэнняў.

У перыяд правядзення мерапрыемстваў Савета камандуючых пагранічнымі войскамі адбылося пасяджэнне часовага рабочага органа СКПВ - Каардынацыйнага савета па навуцы і адукацыі, на якім былі разгледжаны вынікі і ход выканання 6 сумесных навуковых прац, а таксама патрэбы і прапановы пагранічных ведамстваў дзяржаў - удзельніц СНД у правядзенні сумесных навуковых даследаванняў і падрыхтоўцы кіруючых кадраў пагранічнага профілю.

Адначасова пад эгідай Савета камандуючых пагранічнымі войскамі ў г. Брэсце адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага савета Міжнароднага Саюза грамадскіх аб'яднанняў ветэранаў (пенсіянераў) пагранiчнай службы, падчас якога былі вызначаны асноўныя напрамкі развіцця пагранічнага ветэранскага руху на прасторы Садружнасці на сярэднетэрміновую перспектыву.

Чарговае пасяджэнне Савета камандуючых запланавана ў першым паўгоддзі 2020 года на тэрыторыі Рэспублікі Арменія.