Баннеры на главную бел

У Пінску адкрылі памятны знак «Пагранiчнікам усіх пакаленняў»

15.10.2019


Ініцыятыва яго стварэння зарадзілася больш за год таму ў Пінскім пагранічным атрадзе. Гэтую ідэю падтрымала кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта, прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый пагранiчнікаў горада і раёна, а таксама жыхары Піншчыны, якія праходзілі службу ў розных пагранiчных падраздзяленнях. Варта адзначыць, што разам з імі ў будаўніцтва ўнеслі сваю лепту пагранiчнікі ўсёй краіны сумесна з прадпрыемствамі і арганізацыямі Пінскага раёна.

Аўтар і выканаўца памятнага знака - мясцовы мастак і скульптар Сяргей Жылевіч, адлюстраваў на 12-тоннам камені пагранiчнікаў трох пакаленняў: часоў станаўлення пагранслужбы, перыяду Вялікай Айчыннай вайны і сучаснасці.

Акрамя ўстаноўкі знака шмат увагі нададзена добраўпарадкаванню і азеляненню сквера.

Памятны знак стаў не толькі ўвасабленнем надзейнай аховы рубяжоў Беларусі, але і цудоўным падарункам для жыхароў горада над Пінай у выглядзе яшчэ аднаго ўтульнага кутка для адпачынку.