Баннеры на главную бел

Наведванне Інстытута пагранічнай службы Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаілам Мясніковічам

09.10.2019


9 кастрычніка адбылася сустрэча Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча з асабістым саставам Інстытута пагранічнай службы.

Азнаёміўшыся з парадкам арганізацыі адукацыйнага працэсу і створанай вучэбнай матэрыяльна-тэхнічнай базай у Інстытуце пагранiчнай службы, Міхаіл Мясніковіч канстатаваў, што тут створаны ўсе ўмовы і эфектыўна ажыццяўляецца падрыхтоўка высокакваліфікаваных кадраў для аховы Дзяржаўнай гранiцы Рэспублікі Беларусь.

Сёння вялікая ўвага надаецца як прафесійнай арыентацыі моладзі, так і фармаванню і развіццю прафесійных кампетэнцый курсантаў і слухачоў, іх інтэлектуальнаму, маральнаму, фізічнаму ўдасканаленню, арганізацыі вольнага часу. Усё гэта дзякуючы кадраваму патэнцыялу прафесарска-выкладчыцкага складу, які ажыццяўляе педагагічную дзейнасць і забяспечвае рэалізацыю задач, ускладзеных на Інстытут - адзіную ў Беларусі ўстанову вышэйшай адукацыі, якая ажыццяўляе падрыхтоўку кадраў па напрамку «Пагранічная бяспека».

Наяўныя ў аўдыторыях тэхнічныя сродкі навучання дазваляюць арганізаваць адукацыйны працэс на самым сучасным узроўні. За гады існавання Інстытуту ўдалося дасягнуць значных вынікаў у падрыхтоўцы афіцэрскіх кадраў. З яго сцен выпушчана больш за 2000 лейтэнантаў, якія дастойна выконваюць задачы па забеспячэнню нацыянальнай бяспекі дзяржавы, і многія з іх у цяперашні час узначальваюць структурныя падраздзяленні ў Дзяржаўным пагранiчным камітэце альбо тэрытарыяльныя органы пагранiчнай службы.

Міхаіл Мясніковіч выказаў упэўненасць, што і ў будучым Інстытут з гонарам будзе выконваць ускладзеныя на яго задачы, а пра яго поспехі будуць казаць не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і за яе межамі.

Падчас завяршэння наведвання Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч зрабіў памятны запіс у кнізе ганаровых гасцей Інстытута.