Баннеры на главную бел

У Мінску падпісаны пратакол аб супрацоўніцтве па добраахвотным вяртанні замежных грамадзян на радзіму ці ў краіну пастаяннага законнага пражывання

09.10.2019
У Мінску падпісаны пратакол аб супрацоўніцтве па добраахвотным вяртанні замежных грамадзян на радзіму ці ў краіну пастаяннага законнага пражывання

9 кастрычніка ў Мінску падпісаны Пратакол аб намерах супрацоўніцтва паміж Дзяржаўным пагранічным камітэтам, Міністэрствам унутраных спраў і Прадстаўніцтвам Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Рэспубліцы Беларусь у сферы садзейнічання добраахвотнаму вяртанню замежных грамадзян у дзяржаву грамадзянскай прыналежнасцi або пастаяннага законнага пражывання.

Добраахвотнае вяртанне з'яўляецца неад'емнай часткай рэгулявання міграцыйных працэсаў. Яно будзе ажыццяўляцца пры падтрымцы Міжнароднай арганізацыі па міграцыі і будзе ўключаць у сябе адміністрацыйную, лагістычную і фінансавую дапамогу мігрантам, у тым ліку дапамогу ў рэінтэграцыі пасля вяртання на радзіму. Рэалізацыя гэтай праграмы прадугледжвае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне паміж самімі мігрантамі, адпаведнымi дзяржаўнымі органамі, грамадзянскай супольнасцю, а таксама ўрадамі краін прызначэння. Пратакол быў распрацаваны ў рамках праекта Еўрасаюза «Садзейнічанне Рэспубліцы Беларусь у вырашэнні праблем, звязаных з павелічэннем колькасці нерэгулярных мігрантаў» з улікам міжнароднага вопыту ў гэтай сферы.

Цырымонія падпісання дала старт інфармацыйнай кампаніі аб праграме добраахвотнага вяртання для мігрантаў, якія жадаюць вярнуцца на радзіму. Чакаецца, што кампанія дапаможа праінфармаваць патэнцыйных бенефіцыяраў аб магчымасцях праграмы.