Ліквідаваная злачынная схема паставак шампіньёнаў з краін ЕС у Расію праз тэрыторыю Беларусі
Супрацоўнікамі аператыўнага падраздзялення пагранслужбы сумесна з работнікамі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Мінскай вобласці і г.Мінску спынена незаконная дзейнасць групы асоб, якая ажыццяўляла пастаўку санкцыйнай прадукцыі (шампіньёны) з краін Еўрасаюза на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі.
У ходзе правядзення праверачных мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што грамадзяне Беларусі, а таксама два іх расійскіх супольніка, з выкарыстаннем рэквізітаў беларускіх суб'ектаў гаспадарання ажыццяўлялі пастаўку санкцыйных шампіньёнаў у краіну з тэрыторыі Польшчы.
Яшчэ ў мінулым годзе ў поле зроку аператыўнікаў пагранiчнай службы трапіла група асоб, якія займаюцца пастаўкамі тавараў з тэрыторыі Польшчы і Літвы ў адрас некалькіх беларускіх фірмаў. У выніку комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў здагадкі аб супрацьпраўнай дзейнасці пяці беларускіх грамадзян у змове з грамадзянамі Расіі пацвердзіліся.Дадзеныя асобы, выкарыстоўваючы дазволены трохдзённы транзіт па беларускай тэрыторыі, ажыццяўлялі перагрузку санкцыйных тавару ў аўтамабілі аналагічнай мадэлі і колеру, якія ехалі з Літвы ў Расію, ажыццяўлялі пламбаванне і, выкарыстоўваючы дублікаты расійскіх рэгістрацыйных знакаў, тэхнічных пашпартоў на аўтамабілі, а таксама дакументы на тавар з Літвы, ажыццяўлялі бесперашкодную дастаўку грыбоў на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, дзе іх збывалі канчатковаму спажыўцу за наяўны разлік.
Выручка ад рэалізацыі санкцыйных прадукцыі на расійскай тэрыторыі ў бухгалтарскім уліку беларускіх суб'ектаў гаспадараньня не адбівалася. Для ўтойвання фактаў рэалізацыі шампіньёнаў названыя грамадзяне афармлялі фіктыўныя дакументы аб рэалізацыі іх у адрас розных беларускіх індывідуальных прадпрымальнікаў.
Праваахоўнікамі сабрана доказная база па шэрагу эпізодаў незаконнай рэалізацыі тавараў так званай санкцыйнай групы па фіктыўных дакументах на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.
Спыненне супрацьпраўнай дзейнасці стала магчымым дзякуючы эфектыўнай рабоце міжведамаснай групы, у склад якой акрамя пагранiчнікаў увайшлі супрацоўнікі органаў Фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю і падраздзяленняў Следчага камітэта.
У выніку незаконнай дзейнасці быў нанесены ўрон дзяржаве ў выглядзе нявыплаты падаткаў на агульную суму больш за 1,6 млн. рублёў.
Па дадзеным факце кіраваннем Следчага камітэта па г. Мінску распачатыя дзве крымінальныя справы па ч. 2 арт. 243 КК Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры). Праводзяцца следчыя дзеянні. Прадпрымаюцца меры да кампенсацыі прычыненага дзяржаве ўрону.