Баннеры на главную бел

Падпісаны чарговы праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі, які фінансуецца Міжнароднай арганізацыяй па міграцыі

07.10.2019

7 кастрычніка ў Мінску адбылася рабочая сустрэча Старшыні Дзяржпагранкамітэта генерал-маёра Анатоля Лапо з Кіраўніком Прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Рэспубліцы Беларусь Зейналам Гаджыевым.

Падпісаны чарговы праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі, які фінансуецца Міжнароднай арганізацыяй па міграцыі

Бакі падвялі вынікі сумеснай дзейнасці пагранічнага ведамства і Прадстаўніцтва МАМ у Беларусі за час знаходжання Зейнала Гаджыева на пасадзе Кіраўніка Прадстаўніцтва, а таксама абмеркавалі бягучыя пытанні рэалізацыі сумесных праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Асобна варта адзначыць падпісанне дакумента новага праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў інтарэсах развіцця сувязяў з грамадскасцю і працы са СМІ. Міжнародная арганізацыя па міграцыі на рэгулярнай аснове фінансуе праекты ў інтарэсах органаў пагранiчнай службы Рэспублікі Беларусь са сродкаў унутранага фонду MOM IDF.

Праектам прадугледжана правядзенне інфармацыйных кампаній, распрацоўка мабільнага прыкладання, правядзенне розных навучальных трэнінгаў і семінараў.

Як адзначыў Анатоль Лапо, існуючы ўзровень даверу паміж арганізацыямі дазваляе пагранічнаму ведамству ісці ў нагу з часам і пастаянна развівацца, што, несумненна, спрыяе развіццю і ўмацаванню беларускай гранiцы. Сумесныя намаганні Дзяржпагранкамітэта і Прадстаўніцтва МАМ даюць магчымасць развіваць патэнцыял супрацоўнікаў, удасканальваць навыкі працы з нерэгулярнымi мігрантамі і асобамі, якія шукаюць прытулак. Старшыня Дзяржпагранкамітэта выказаў упэўненасць у далейшым прадуктыўным супрацоўніцтве і дадаў, што пацвярджэннем таму з'яўляецца падпісанне дадзенага праекта, які дазволіць вывучыць і асвоіць сучасныя падыходы да камунікацыі са СМІ і грамадскасцю.