Навіны

Жыхары Інгушэціі дэпартаваныя за спробу парушэння гранiцы

07.10.2019
Жыхары Інгушэціі дэпартаваныя за спробу парушэння гранiцы Фота носіць ілюстрацыйны характар

4 кастрычніка пры адпрацоўцы аператыўнай інфармацыі брэсцкія пагранiчнікі затрымалі двух грамадзян Расійскай Федэрацыі. Мужчыны накіроўваліся да гранiцы з Польшчай.

Падчас апытання правапарушальнікаў устаноўлена, што яны жывуць у Інгушэціі, але растлумачыць мэту свайго знаходжання ў прыграніччы затрыманыя не змаглі. З сабой у замежнікаў былі грошы, два складных нажа, бінокль, акуляры для плавання і налобны ліхтар. 

Парушальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за незаконнае перасячэнне гранiцы і парушэнне пагранічнага рэжыму. Яны дэпартаваныя з краіны з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам на 5 гадоў.