Навіны

У пунктах пропуску на беларускай гранiцы пачасціліся выпадкі выяўлення медпрэпаратаў з утрыманнем псіхатропных рэчываў

04.10.2019
У пунктах пропуску на беларускай гранiцы пачасціліся выпадкі выяўлення медпрэпаратаў з утрыманнем псіхатропных рэчываў Фота носіць ілюстрацыйны характар

У апошні час у пунктах пропуску пачасціліся выпадкі выяўлення ў грамадзян медыцынскіх прэпаратаў з утрыманнем псіхатропных рэчываў, забароненых альбо абмежаваных да перамяшчэння праз гранiцу.

Супрацоўнікамі пагранiчнай службы былі выяўлены медыцынскія прэпараты «Тэрафлю», «Ксанокс», «Феназепам», «КорвалТаб», «Дыазепекс», «Грыпекс» і іншыя, якія маюць у сваім саставе псіхатропныя рэчывы альпразопам, феназепам, фенабарбітал, дыязепам, псеўдаэфедрын.

У большасці выпадкаў лекі набываліся грамадзянамі ў аптэках краін Еўрапейскага саюза для асабістага карыстання, пасля чаго ўвозіліся на тэрыторыю Беларусі.

Дзяржпагранкамітэт нагадвае, што за незаконнае перамяшчэнне падобных рэчываў праз мытнуюгранiцу Еўразійскага эканамічнага саюза або дзяржаўную гранiцу Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць па ст.328-1 Крымінальнага кодэкса.

Поўны спіс забароненых прэпаратаў пералічаны ў пастанове Міністэрства аховы здароўя ад 11 лютага 2015 года №19 «Аб устанаўленні рэспубліканскага спiсу наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў», якія падлягаюць дзяржаўнаму кантролю ў Рэспубліцы Беларусь».