Грамадзянін Кубы затрыманы на граніцы з Польшчай

28 верасня ў Камянецкім раёне пры спробе парушэння гранiцы быў затрыманы грамадзянін Кубы.
Мужчына растлумачыў пагранiчнікам, што меў намер парушыць гранiцу з мэтай пошуку лепшых умоў жыцця ў краінах Еўрасаюза. Пры сабе ў замежніка былi мабільны тэлефон, грашовыя сродкі і планшэт.Як было ўстаноўлена, грамадзянін Кубы меў легальныя падставы для знаходжання на тэрыторыі Беларусі. Аднак ён нават не спрабаваў законным чынам перасекчы гранiцу ў пункце пропуску.
У цяперашні час правапарушальнік змешчаны ў ІЧУ Брэсцкай пагранiчнай групы. Праводзяцца працэсуальныя дзеянні.