Баннеры на главную БЕЛ

Адбыўся візіт замежных ваенных аташэ

30.09.2019
Адбыўся візіт замежных ваенных аташэ

26 верасня аб'екты органаў пагранiчнай службы наведалі замежныя ваенныя аташэ, акрэдытаваныя ў Беларусі. Прадстаўнікі Германіі, ЗША, Кітая, Сірыі, Японіі, Фінляндыі, Францыі, Швецыі, Чэхіі, В'етнама, Балгарыі, Украіны, Азербайджана і Расіі пабывалі на пагранiчнай заставе «Маладзечанская», у навучальным цэнтры Інстытута пагранічнай службы ў Смаргоні, а таксама ў кіналагічным цэнтры .

Ужо на працягу пяці гадоў ваенныя аташэ штогод наведваюць аб'екты органаў пагранiчнай службы Беларусі. Замежныя ваенныя дыпламаты ў чарговы раз адзначылі высокі ўзровень арганізацыі сустрэчы. Асаблівай увагі было ўдастоена паказальнае выступленне спецыялістаў-кінолагаў са службовымі сабакамі.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел афіцэры сувязі пагранічных ведамстваў Латвіі, Польшчы і Германіі, акрэдытаваныя ў Беларусі.