Баннеры на главную бел

Выхадцы з краін Заходняй Азіі працягваюць спробы незаконнага перасячэння гранiцы

27.09.2019
Выхадцы з краін Заходняй Азіі працягваюць спробы незаконнага перасячэння гранiцы
26 верасня ў раёне населенага пункта Польныя Багатыры пагранiчны нарад затрымаў двух мужчын, якія знаходзіліся ў 3,5 кіламетрах ад беларуска-польскай гранiцы.

Імі апынуліся грамадзяне Турцыі 1978 і 1991 гг.н. Для «штурму» гранiцы замежнікі падрыхтаваліся загадзя: у іх рэчах знаходзіліся рэжучыя інструменты, нож, ноўтбук, мабільныя тэлефоны, адзенне, прадукты харчавання і грашовыя сродкі ў рознай валюце. Як паведамiлi затрыманыя, канчатковай кропкай іх маршруту была Польшча, у якую яны імкнуліся ў пошуках лепшых умоў жыцця.

З пачатку 2019 году гродненскія пагранiчнікі затрымалі каля 40 замежных грамадзян - выхадцаў з краін Заходняй Азіі, якія незаконна спрабавалі трапіць у краіны Еўрасаюза.

У дачыненні да парушальнікаў распачаты адміністрацыйныя працэсы па ст.ст. 23.29, ч.1 23.30 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай гранiцы, парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь. Яны змешчаныя ў ІЧУ Гродзенскай пагранiчнай групы, праводзіцца далейшае разбіральніцтва.