Грамадзянін Турцыі спрабаваў нелегальна трапіць у Латвію
Фота носіць ілюстрацыйны характар
25 верасня ў раёне населенага пункта Урбаны па інфармацыі мясцовых жыхароў пагранiчны нарад затрымаў 48-гадовага грамадзяніна Турцыі. Мужчына меў намер наўмысна незаконна трапіць у Латвію ў пошуках лепшых жыццёвых умоў. З сабой у яго быў чамадан з асабістымі рэчамі.
У дачыненні да парушальніка распачаты адміністрацыйны працэс па ст.ст. 23.29, 23.30 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай гранiцы, парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь. Пасля завяршэння разбiральнiцтва замежны грамадзянін будзе дэпартаваны з нашай краіны.