Баннеры на главную бел

Грамадзянін Ірана спрабаваў трапіць у Еўрасаюз па падробленым пашпарце

26.09.2019
Грамадзянін Ірана спрабаваў трапіць у Еўрасаюз па падробленым пашпарце Фота носіць ілюстрацыйны характар
25 верасня ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пагранiчнікі выявілі замежнага грамадзяніна з пашпартам, які меў прыкметы частковай падробкі. У дакуменце была заменена фатаграфія.

Мужчына прыбыў у сталіцу транзітным авіярэйсам «Стамбул - Мінск - Вільнюс» і прад'явіў падроблены дакумент грамадзяніна Швецыі. З ім ён збіраўся прыбыць і ўладкавацца на тэрыторыі Еўрапейскага саюза. У ходзе разбiральнiцтва было ўстаноўлена, што іншаземец з'яўляецца грамадзянінам Ірана. Пры сабе ў яго апынуўся сапраўдны пашпарт дадзенай дзяржавы.

Мужчына затрыманы і змешчаны ў ІЧУ Мінгарвыканкама. Пачаты адміністрацыйны працэс па ч.1 ст.23.55 (парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь. Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.