26 верасня ў пункце пропуску «Бераставіца» будзе абмежаваны рух з-за правядзення рамонтных работ
26 верасня з 10.00 у сувязі з правядзеннем рамонтных работ у пункце пропуску «Бераставіца» рух транспарту на ўезд у Рэспубліку Беларусь будзе арганізаваны па адной паласе ў рэверсіўным рэжыме.
У сувязі з гэтым для больш камфортнага і хуткага перасячэння гранiцы рэкамендуем выбіраць для выезду ў Польшчу бліжэйшыя пункты пропуску «Брузгі» і «Пясчатка».