Баннеры на главную БЕЛ

Адбылася рабочая сустрэча Галоўных пагранічных упаўнаважаных Беларусі і Літвы

19.09.2019
Адбылася рабочая сустрэча Галоўных пагранічных упаўнаважаных Беларусі і Літвы

19 верасня ў г. Ніда (Літоўская Рэспубліка) адбылася рабочая сустрэча Галоўных пагранічных упаўнаважаных Беларусі і Літвы. Генерал-маёр Анатоль Лапо і генерал Рэнатас Пажэла абмеркавалі абстаноўку, якая складваецца на сумесным участку гранiцы, дзейнасць інстытута пагранічных упаўнаважаных, а таксама беларуска-літоўскай Сумеснай камісіі. Акрамя таго, падчас рабочай сустрэчы былі намечаны напрамкі развіцця сумеснай дзейнасці на наступны перыяд.