Баннеры на главную бел

Уступілі ў сілу прысуды за арганізацыю незаконнай міграцыі

19.09.2019
Уступілі ў сілу прысуды за арганізацыю незаконнай міграцыі Фота носіць ілюстрацыйны характар
Уступіў у законную сілу прысуд суда Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці ў дачыненні да двух грамадзян Ірака, якія аказалі садзейнічанне ў арганізацыі незаконнай міграцыі.

У студзені 2019 года мужчыны за грашовае ўзнагароджанне рэалізавалі незаконны транзіт праз Беларусь пяці замежным грамадзянам. Далей яны павінны былі нелегальна трапіць у Еўрасаюз. Грамадзяне Ірака прызнаныя вінаватымі па ч.2 ст.371-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (арганізацыя, кіраўніцтва і садзейнічанне дзейнасці па незаконнаму ўезду ў Рэспубліку Беларусь, знаходжанні і транзітнаму праезду замежных грамадзян, учыненых групай асоб па папярэдняй змове). Ім вынесена пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

За аналагічнае злачынства судом Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці быў прызнаны вінаватым 24-гадовы жыхар Полацка. У верасні 2018 гады ён за грашовае ўзнагароджанне ажыццявіў садзейнічанне незаконнаму транзіту 23 замежных грамадзян Афганістана. Мужчына ведаў, што беларускія візы ў замежнікаў адсутнічаюць, і трапілі яны ў Беларусь нелегальна. Далей мігранты збіраліся накіравацца ў Літву.
Як вынік - пакаранне ў выглядзе 3,6 гадоў пазбаўлення волі без канфіскацыі маёмасці.

Суд Гомельскага раёна Гомельскай вобласці прысудзіў 47-гадовага грамадзяніна Пакістана да аналагічнага тэрміна пазбаўлення волі з канфіскацыяй усёй маёмасці. У ліпені 2018 года ён за грашовае ўзнагароджанне ў памеры 1500 долараў ЗША планаваў нелегальны маршрут да гранiцы чатыром грамадзянам Бангладэш і Пакістана. Замежнікі павінны былі незаконна трапіць на тэрыторыю Украіны, а далей у краіны Еўрасаюза.