Жыхарка Магілёўскай вобласці спрабавала ўехаць ва Украіну па чужым пашпарце

14 верасня ў пункце пропуску «Новая Гута» гомельскія пагранічнікі затрымалі 60-гадовую жыхарку Бабруйска. Жанчына спрабавала незаконна выехаць ва Украіну па пашпарце сваёй знаёмай. Аказалася, што яе дакумент з-за састарэлага стану непрыдатны для замежных паездак.
Па дадзеным факце распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай гранiцы) КаАП Рэспублікі Беларусь.