Баннеры на главную бел

У Ашмянскім раёне затрыманы парушальнікі пагранічнага рэжыму

16.09.2019
У Ашмянскім раёне затрыманы парушальнікі пагранічнага рэжыму Фота носіць ілюстрацыйны характар

15 верасня ў раёне населенага пункта Грыгі, знаходзячагася каля беларуска-літоўскай гранiцы, па інфармацыі мясцовых жыхароў былі затрыманы трое грамадзян Расійскай Федэрацыі, выхадцы з Чачні. Усе яны незаконна знаходзіліся на рэжымнай тэрыторыі без дазваляючых дакументаў.

У адносінах да замежных грамадзян распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.30 (парушэнне пагранiчнага рэжыму). Пасля яго завяршэння яны будуць дэпартаваныя з Беларусі з забаронай уезду ў нашу краіну тэрмінам на тры гады.