Беларускія пгранiчнікі-кінолагі занялі прызавыя месцы на міжнародным спаборніцтве ў Латвіі
14 верасня ў горадзе Рэзекне на базе Каледжа пагранiчнай аховы Латвійскай Рэспублікі адбыліся ХIV міжнародныя спаборніцтвы службовых сабак па біятлоне «Латвія-2019». У іх прынялі ўдзел каля 75-ці ўдзельнікаў са сваімі службовымі і асабiстымі сабакамі. Каманду Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь прадставілі вайскоўцы кіналагічнага цэнтра органаў пагранiчнай службы, Лідскага пагранічнага атрада і Брэсцкай пагранiчнай групы.
Удзельнікам спаборніцтваў неабходна было пераадолець 9-ці кіламетровы адрэзак па перасечанай мясцовасці, на якой размешчалiся розныя перашкоды (пераадоленне воднай перашкоды даўжынёю 200 метраў, затрыманне парушальнікаў, стральба з пісталета, паслухмянасць сабак, пераадоленне лесвіцы, лабірынтаў, тунэляў). Беларуская каманда прадэманстравала ўсе свае веды, уменні і навыкі, у выніку чаго заняла 1-е каманднае месца.
У асабістым першынстве прызавыя месцы занялі вайскоўцы Віталь Лінга (кіналагічны цэнтр органаў пагранiчнай службы), Уладзіслаў Конан (Брэсцкая пагранічная група), Ілля Папроцкі (Лідскі пагранічны атрад) і Дзіяна Паўлiнiч (Смаргонская пагранічная група). Такія спаборніцтвы пераследуюць не толькі спартыўны інтарэс, але таксама дапамагаюць падтрымліваць высокі ўзровень прафесіяналізму спецыялістаў, спрыяюць абмену практычным вопытам паміж кінолагамі.