Судзімы жыхар Брэсцкай вобласці спрабаваў незаконна патрапіць ва Украіну
11 верасня позна ўначы пінскія пагранічнікі затрымалі 45-гадовага жыхара Кобрынскага раёна. Мужчына спрабаваў нелегальна трапіць на тэрыторыю Украіны, перабраўшыся праз загароджу. У ходзе комплексных пошукавых мерапрыемстваў ён быў затрыманы ў 400 метрах ад граніцы. Па дадзеным факце былі праінфармаваны ўкраінскія пагранічнікі. Пазней высветлілася, што грамадзянін Беларусі раней двойчы судзімы за крадзяжы і рабаванні.
Распачатыя адміністрацыйныя працэсы па артыкулах 23.29, 23.30 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы, парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь. Вядуцца далейшыя разбіральніцтвы.