Навіны

У «Прывалцы» будзе часова абмежаваны рух транспарту

12.09.2019
У «Прывалцы» будзе часова абмежаваны рух транспарту Фота носіць ілюстрацыйны характар

15 верасня на тэрыторыі Беларусі і Літвы будзе праводзіцца міжнародны велапрабег дружбы "Гродна-Друскінінкай». Стартуе велапрабег у 9.00 гадзін у г. Гродна каля Лядовага Палаца спорту.

Маршрут руху ўдзельнікаў велапрабегу праходзіць па аўтамабільнай дарозе Р-42 “Гродна-Друскінінкай” з наступным перасячэннем граніцы ў аўтадарожным пункце пропуску “Прывалка”. У сувязі з гэтым 15 верасня з 9.00 да 13.00 у пункце пропуску будзе абмежаваны рух транспарту.

Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе ўлічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездкі ў Літву.