Фіяска кантрабандыстаў: затрыманы жыхары беларускага прыгранічча
![Фіяска кантрабандыстаў: затрыманы жыхары беларускага прыгранічча Фіяска кантрабандыстаў: затрыманы жыхары беларускага прыгранічча](/upload/resize_cache/iblock/5d3/900_550_10ef449b14267add9b640f6e277110bf9/5d3488d973d3e72c66f2cd311b77fbf0.jpg)
11 верасня ў Гродзенскім раёне пагранічнікі выявілі пры дапамозе тэхічных сродкаў невядомага грамадзяніна. Мужчына накіроўваўся ў бок дзяржаўнай граніцы з лесвіцай. Затрыманы жыхар Камянецкага раёна патлумачыў, што з дапамогай лесвіцы збіраўся пераадолець загароджу плот і кантрольна-следавую паласу з мэтай перамяшчэння таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў. Калі б афера ўдалася, то ён і далей збіраўся незаконна зарабляць такім спосабам.
Падобны выпадак адбыўся некалькімі днями раней. Трое жыхароў Астравецкага раёна і іх саўдзельнікі з сумежнаго боку нацягнулі трос паміж дрэвамі праз беларуска-літоўскую граніцу. Забіраліся па ствалах яны пры дапамозе прылад, спецыяльна прызначаных для пад’ёму на жалезабетонныя апоры. Такім спосабам яны, як і вышэйзгаданы грамадзянін, мелі намер перакідваць кантрабандны груз праз граніцу. Аднак і іх задума пацярпела фіяска.
Мужчыны будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкулах 23.29, 23.30 (незаконнае перасячэнне граніцы, парушэнне пагранічнага рэжыма) КаАП Рэспублікі Беларусь.
![](/upload/iblock/4b9/4b90948c3285ec1962b8ccd112bbc29e.jpg)
![](/upload/iblock/9c6/9c620a3d4c5da504eaa4f507d446cd76.jpg)