Навіны

Грамадзяне Ірака і Алжыра безпаспяхова спрабавалі парушыць граніцу

11.09.2019
Грамадзяне Ірака і Алжыра безпаспяхова спрабавалі парушыць граніцу Фота носіць ілюстрацыйны характар

10 верасня за спробу парушэння граніцы былі затрыманы трое грамадзян Ірака.


Маладыя людзі знаходзіліся на чыгуначным вакзале ў Гродне, куда яны дабраліся на поездзе з Мінску. З дакументаў пры сабе ў іх былі толькі ксеракопіі пашпартоў. Затрыманыя прызналіся, што іх мэтай быў не агляд славутасцяў, а незаконнае перасячэнне граніцы з Польшчай.


Днём раней у Гродзенскім раёне пагранічнікі па інфармацыі ад мясцовых жыхароў у 6 кіламетрах ад граніцы затрымалі двух грамадзян Алжыра.


Маладыя людзі 1995 и 1998 гг.н. нараджэння спрабавалі незаконна трапіць у Літву. Самі затрыманыя патлумачыць сваё знаходжанне на рэжымнай тэрыторыі не змаглі. З сабой замежныя грамадзяне ўзялі стандартны набор «нелегального турыста» - прадукты харчавання, цёплае адзенне і замежную валюту. По дадзеным факце былі праінфарманы літоўскія калегі.


У дачыненні да парушальнікаў пачаты адміністрацыйныя працэсы па артыкулах 23.29, 23.30, 23.55 (незаконнае перасячэнне граніцы, парушэнне пагранічнага рэжыму, парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь. Пасля завяршэння разбіральніцтваў і ўстанаўлення асоб яны будуць дэпартаваны з нашай краіны.