Баннеры на главную бел

14 нелегалаў і арганізатар канала незаконнай міграцыі затрыманыя на граніцы з ЕС

03.09.2019

2 верасня ў дачыненні да грамадзяніна Турцыі ўзбуджаная крымінальная справа за арганізацыю незаконнай міграцыі.

14 нелегалаў і арганізатар канала незаконнай міграцыі затрыманыя на граніцы з ЕС

Яшчэ 17 жніўня ў Камянецкім раёне пагранічнікі затрымалі 14 грамадзян Ірана, якія спрабавалі парушыць граніцу. У ходзе разбіральніцтва было ўстаноўлена, што ў нелегалаў быў памочнік – 56-гадовы грамадзянін Турцыі, які за грашовае ўзнагароджанне суправадзіў замежнікаў да дзяржаўнага рубяжа. Адразу ж пасля дастаўкі мігрантаў да граніцы ён паспрабаваў пакінуць краіну на арандаваным аўтамабілі, аднак пагранічнікі «адкарэктавалі» план зламысніка.

Грамадзяніну Турцыі пагражае пакаранне ў выглядзе абмежавання або пазбаўлення волі да пяці гадоў у адпаведнасці з ч.1 арт. 371-1 КК Рэспублікі Беларусь. Нелегальных мігрантаў чакае дэпартацыя з забаронай уезду ў краіну тэрмінам да 5 гадоў.