Баннеры на главную бел

Прыгоды афрыканцаў у Беларусі: грамадзяне Алжыра затрыманы на граніцы з Польшчай

02.09.2019

У беларускім прыграніччы затрыманы трое грамадзян Алжыра, двое з якіх знаходзіліся ў краіне без віз, а трэці спрабаваў парушыць граніцу.

Прыгоды афрыканцаў у Беларусі: грамадзяне Алжыра затрыманы на граніцы з Польшчай

30 жніўня супрацоўнікі аддзялення пагранічнага кантролю "Гродна-1" на пероне чыгуначнага вакзала абласнога цэнтра спынілі двух маладых людзей для праверкі дакументаў. Адзін з іх адразу ж падаў алжырскі пашпарт, а яго спадарожнік першапачаткова адмовіўся, але пазней усё ж такі прад'явіў дакумент. У выніку высветлілася, што маладыя людзі з'яўляюцца 25-гадовымі грамадзянамі Алжыра, якія прыехалі ў Беларусь з Расіі. Пры гэтым у іх пашпартах адсутнічалі беларускія візы.

Патлумачыць мэту наведвання прыгранічча замежнікі не змаглі. За ігнараванне правілаў знаходжання парушальнікі закона былі дэпартаваны з краіны з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам на 5 гадоў.

На наступны дзень у Камянецкім раёне пры спробе парушэння граніцы быў затрыманы яшчэ адзін жыхар афрыканскай краіны. Ён апынуўся не толькі суайчыннікам затрыманых у Гродне алжырцаў, але і іх аднагодкам. Малады чалавек ніякіх тлумачэнняў сваім дзеянням не даваў, але яго план і так быў відавочны. З сабой у затрыманага быў заплечнік са зменнымі рэчамі і грошы.

Правапарушальнік аформлены па трох артыкулах КаАП Рэспублікі Беларусь за парушэнне заканадаўства аб дзяржаўнай граніцы і змешчаны ў ІЧУ Брэсцкай пагранічнай групы.