Баннеры на главную БЕЛ

З 1 верасня адкрыліся месца спрошчанага пропуску грамадзян Украіны на тэрыторыю Палескага лясгаса для збору журавін

02.09.2019
З 1 верасня адкрыліся месца спрошчанага пропуску грамадзян Украіны на тэрыторыю Палескага лясгаса для збору журавін

1 верасня на ўчастку Пінскага пагранічнага атрада адкрыты тры месцы пропуску на напрамках ўкраінскіх вёсак Дроздынь, Бярозавае, Познань Ракітнаўскага раёна Ровенскай вобласці. Перасякаць граніцу тут могуць жыхары 10 прыгранічных населеных пунктаў Украіны і толькі для збору дзікаросаў на працягу ўсталяванага часу.

У гэтым годзе на аснове раней атрыманых пропускаў у пагранічную паласу законнае права наведваць беларускую тэрыторыю маюць права каля 800 грамадзян Украіны.

Так у перыяд першага этапу пропуску, які дзейнічаў з 1 ліпеня па 10 жніўня, жыхары ўкраінскага прыгранічча ў спрошчаным парадку больш за 4 тысячы разоў перасеклі граніцу для збору чарніц.

Ужо раніцай 2 верасня пінскія пагранічнікі прапусцілі на тэрыторыю Палескага лясгаса больш за 320 украінцаў, з іх 25 – непаўналетніх.

На аснове двухбаковага пагаднення спрошчаны пропуск грамадзян плануецца ажыццяўляць з 1 верасня па 15 лістапада з 08.00 да 20.00, з вяртаннем на тэрыторыю Украіны ў дзень перасячэння дзяржаўнай граніцы.