Баннеры на главную бел

Трывожная група са Смаргоні прызнана лепшай у органах пагрнаічнай службы

30.08.2019

30 жніўня на Cморгоншчыне завяршыліся штогадовыя спаборніцтвы за званне лепшай трывожнай групы органаў пагрнаічнай службы. Каманды з застаў і пастоў паказалі ўпэўненыя навыкі ў стральбе са штатнай зброі, следапытстве, пошуку навучальных парушальнікаў, кіраванні аўтамабіля і іншых выпрабаваннях, якія ў паўсядзённасці пераадольваюць пагранічнікі.

Трывожная група са Смаргоні прызнана лепшай у органах пагрнаічнай службы

Традыцыйна ўдзельнікаў спаборніцтва, якія прыехалі з падраздзяленняў з усёй граніцы, прымалі Смаргонская пагранічная група і навучальны цэнтр Інстытута пагранслужбы.

Самым відовішчным апынуўся фінальны дзень спаборніцтваў: трывожным групам трэба было пераадолець каля 7 кіламетраў перасечанай мясцовасці. Арганізатары, як заўсёды, паклапаціліся пра мноства разнастайных перашкод, у тым ліку і пра забалочаны участак. А ў гэтым годзе быў дададзены бонус – стральба з пнеўматычнага пісталета па мішэнях. Старэйшы трывожнай групы меў магчымасць атрымаць перавагу для сваёй каманды – за паражэнне адной мішэні 20 секунд форы. Усяго трапнасцю можна было «здабыць» 2 хвіліны.

Пасля падліку балаў журы спаборніцтваў аб'явіла пераможцаў. Лепшым спецыялістам-кінолагам прызнаны малодшы сяржант Кірыл Кніга. Сярод інспектараў пагранслужбы не было роўных малодшаму сяржанту Аляксандру Пажарыцкаму, а сярод вадзіцеляў – яфрэйтару Раману Вайціхоўскаму. Званне лепшага старэйшага трывожнай групы па праву атрымаў капітан Ілля Грэк. Усе яны ўваходзяць у каманду Смаргонскай пагрнаічнай групы, якая па выніках спаборніцтваў заняла першае месца. Другое – заваявалі гродзенскія пагранічнікі, а замкнулі тройку лідэраў вайскоўцы Полацкага пагранічнага атрада.