Пры перасячэньні граніцы з Літвой магчымы цяжкасці

Паводле інфармацыі мытнай службы Літоўскай Рэспублікі 24 жніўня з 10 да 21 гадзіны ў пунктах пропуску, размешчаных на беларуска-літоўскай граніцы, не будуць функцыянаваць інфармацыйныя сістэмы ў сувязі з праводзеннем літоўскім бокам прафілактычных работ па абнаўленні праграмных прадуктаў. Адпаведна афармленне сумежным бокам транспарту будзе ажыццяўляцца нерытмічна.
Грамадзянам, якія плануюць пераход граніцы праз пункты пропуску «Беняконі», «Каменны Лог», «Катлоўка», «Прывалка» Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе ўлічваць дадзеную інфармацыю і па магчымасці выкарыстоўваць альтэрнатыўныя маршруты руху.