Баннеры на главную бел

Пагранічнікі затрымалі дваіх збеглых злачынцаў і распавялі аб крымінальным мінулым парушальніка з Камеруна

27.08.2019
Пагранічнікі затрымалі дваіх збеглых злачынцаў і распавялі аб крымінальным мінулым парушальніка з Камеруна

На мінулым тыдні ў мінскім аэрапорце былі выяўлены два злачынца, якія знаходзяцца ў міжнародным вышуку, а таксама сталі вядомыя падрабязнасці біяграфіі афрыканца, затрыманага ў сярэдзіне жніўня з фальшывым чылійскім пашпартам.

Першым з тых, каго шукаюць праваахоўнікі, апынуўся 39-гадовы грамадзянін Азербайджана, які здзейсніў злачынства на сваёй радзіме. Другім – грамадзянка Расіі 1968 года нараджэння, якая таксама значыцца ў міжнародным вышуку. Жанчыну выявілі пры афармленні на рэйс у турэцкую Анталлю. Затрыманыя перададзеныя супрацоўнікам міліцыі.

Што тычыцца камерунца з фальшывым чылійскім пашпартам, то пагранічнікі ўстанавілі, незаконнае перасячэнне граніцы – гэта толькі вярхушка айсберга яго злачынстваў. Да затрымання ў Мінску іназемец ўжо тройчы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за сур'ёзныя парушэнні закона: згвалтаванне, махлярства і дачу хабару.

Пасля завяршэння разбору за спробу незаконнага перасячэння граніцы парушальніка чакае штраф да 50 базавых велічынь і дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам да 5-ці гадоў. Акрамя таго, за выкарыстанне фальшывага пашпарта яму пагражае крымінальная адказнасць.

Нагадаем, камерунец спрабаваў перасекчы граніцу па падробленым дакуменце, як рабіў гэта на працягу 7 гадоў, наведваючы розныя краіны. Аднак на беларускай граніцы спецыялісты пагранічнага кантролю спынілі яго супрацьпраўную дзейнасць.