Баннеры на главную бел

У Столінскім раёне затрыманы зборшчыкі ягад з Украіны

23.08.2019
У Столінскім раёне затрыманы зборшчыкі ягад з Украіны Фота носіць ілюстрацыйны характар

За апошнія двое сутак на ўчастку Пінскага пагранатрада адзначана некалькі затрыманняў зборшчыкаў дзікаросаў. У розны час 22 жніўня паблізу граніцы былі выяўлены два падлетка, якія збіралі журавіны. У непаўналетніх жыхароў украінскай вёскі Дроздынь Ровенскай вобласці пры сабе не аказалася дакументаў. Увечары незаконных зборшчыкаў перадалі супрацоўнікам Дзяржпагранслужбы Украіны.

Днём раней на гэтым участку затрымалі 18-гадовага юнака без дакументаў. Жыхар н.п. Старое Сяло Ровенскай вобласці растлумачыў, што адправіўся на беларускую тэрыторыю таксама за карыснай ягадай.

Грамадзянін Украіны прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне граніцы і правілаў знаходжання ў выглядзе папярэджання з дэпартацыяй і забаронай уезду на тэрыторыю Беларусі тэрмінам на тры гады.

Ужо 25 жніўня ў Брэсцкай вобласці распачаўся сезон збору журавін, а 1 верасня на ўчастку Пінскага пагранатрада будуць адкрыты месцы сезоннага пропуску грамадзян Украіны. Парушаючы заканадаўства, украінскія зборшчыкі дзікаросаў атрымліваюць забарону ўезду ў Беларусь на некалькі гадоў, чым пазбаўляюць сябе законнай магчымасці збіраць дары прыроды ў беларускім прыграніччы.