Баннеры на главную бел

У пункце пропуску «Каменны Лог» супрацоўнік пагранічнай службы выратавала жыццё жанчыне, якая перасякала граніцу

23.08.2019
У пункце пропуску «Каменны Лог» супрацоўнік пагранічнай службы выратавала жыццё жанчыне, якая перасякала граніцу

Днём 16 жніўня ў пункце пропуску «Каменны Лог» падчас праходжання пагранічнага кантролю 67-гадовая грамадзянка Расійскай Федэрацыі адчула рэзкае нядужанне. Жанчына пачала губляць прытомнасць і задыхацца. Ніхто з людзей, якія апынуліся побач, не ведаў, як правільна дзейнічаць у такой сітуацыі.

У гэты момант на дапамогу падаспела кантралёр 1-й катэгорыі аддзялення пагранічнага кантролю «Каменны Лог» прапаршчык Таццяна Галоўская, якая правярала дакументы ў грамадзян, перасякаючых граніцу. Дзякуючы яе ўмелым дзеянням па аказанні першай медыцынскай дапамогі жанчына пачала прыходзіць у прытомнасць і дыхаць.

Неўзабаве ў пункт пропуску прыехалі лекары Ашмянскай цэнтральнай раённай бальніцы, якія агледзелі пацярпелую. Стан грамадзянкі Расіі быў здавальняючым, пагроза жыццю абмінула.