Афрыканец, які ездзіў па свеце з фальшывым пашпартам 7 гадоў, затрыманы беларускімі пагранічнікамі
У сталічным аэрапорце пры афармленні авіярэйсу «Стамбул-Мінск» затрыманы парушальнік дзяржаўнай граніцы з фальшывым пашпартам. Мужчына сцвярджае, што з гэтым дакументам ён перасёк граніцы 10-ці краін, але толькі не Беларусі.
З самага пачатку разбіральніцтва стала ясна, што выпадак не тыповы. Пагранічнікі высветлілі, што прад'яўнік падробленага дакумента ня 38-гадовы чыліец, а грамадзянін Камеруна 1974 года нараджэння. Як патлумачыў сам ураджэнец Афрыканскага кантынента, з 1998 года ён вучыўся ў адным з маскоўскіх інстытутаў, але ў 2001-м быў адлічаны за прагулы. Вяртацца дадому іншаземец не захацеў і вырашыў застацца ў Расіі нелегальна. Аднак у 2011 годзе паліцыя затрымала былога студэнта з пратэрмінаванай візай, за што ён і быў дэпартаваны з забаронай уезду ў краіну на 5 гадоў. З таго моманту афрыканец прыняў рашэнне не звяртаць увагі на законы і ўзяўся за ўвасабленне ў жыццё сваіх нелегальных планаў.
Затрыманы паведаміў, што пасля дэпартацыі – у 2012 годзе, па чужым гватэмальскім пашпарце ён перабраўся ў Чылі, каб купіць новы дакумент, з якім, як меркавалася, у яго з'явіцца магчымасць бесперашкодна перамяшчацца па Еўрасаюзу і іншым краінам. Акрамя таго, парушальнік прызнаўся, што за 7 гадоў паспяхова перасякаў граніцы Аргенціны, Мексікі, Францыі, Іспаніі, Марока, Таго, Гвінеі, Ганны, Канады і Расіі. Пра гэта сведчаць візы і адзнакі аб перасячэнні граніцы гэтых краін уладальнікам дакумента. Аднак сустрэча парушальніка з беларускімі пагранічнікамі паклала канец яго падарожжаў.
На дадзены момант пагранічнікі правяраюць дакладнасць атрыманай інфармацыі.
У дачыненні да затрыманага распачаты адміністрацыйны працэс за замах на незаконнае перасячэнне граніцы. Акрамя таго, за выкарыстанне падробленага дакумента замежніку пагражае крымінальная адказнасць у выглядзе абмежавання волі да 2 гадоў.