Зарабляў падробкай дакументаў: пінскія пагранічнікі затрымалі жыхара Кобрына
Супрацоўнікамі Пінскага пагранічнага атрада распачаты крымінальныя справы ў дачыненні да вытворцы і заказчыка падробных дакументаў. За парушэнне закона мужчынам пагражае да двух гадоў абмежавання волі.
![Зарабляў падробкай дакументаў: пінскія пагранічнікі затрымалі жыхара Кобрына Зарабляў падробкай дакументаў: пінскія пагранічнікі затрымалі жыхара Кобрына](/upload/resize_cache/iblock/475/900_550_10ef449b14267add9b640f6e277110bf9/47505e9c781ce425fe785b7dc60142b7.jpg)
У рамках праверкі аператыўных звестак пра факты падробкі дакументаў, пагранічнікі выйшлі на грамадзяніна Беларусі, які падаў у дзяржорганы падробленую даведку аб пацверджанні працоўнага стажу для налічэння пенсіі. Усталяваўшы заказчыка нелегальнага «тавару», адшукаць вытворцу – справа тэхнікі, і ў выніку комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў пагранічнікі затрымалі зламысніка.
![](/upload/resize_cache/sprint.editor/fa9/1600_1067_10ef449b14267add9b640f6e277110bf9/fa9ffb3874d4f4aaad9e9452a5d36bb8.jpg)
Ім аказаўся 62-гадовы мастак, які, як высветлілася, займаўся вырабам і падробкай нелегальнага «тавару» на працягу доўгага часу. Акрамя таго, у 90-е жыхар Кобрына ужо трапляў у поле зроку праваахоўнікаў за «творчасць» з грашовымі купюрамі.
![](/upload/resize_cache/sprint.editor/645/1600_1067_10ef449b14267add9b640f6e277110bf9/6459e3733aa8de81284fe9122a4f683e.jpg)
Пры аглядзе яго жылля пагранічнікі выявілі беларускія, украінскія і польскія пашпарты, пасведчанні аб заключэнні шлюбу і аб нараджэнні, атэстаты аб сярэдняй адукацыі, ваенны білет, бланкі працоўных кніг і дыплом аб вышэйшай адукацыі з дадаткам.
![](/upload/resize_cache/sprint.editor/0e6/1600_1066_10ef449b14267add9b640f6e277110bf9/0e6628b3e2b0a7bc08b5149c062ed889.jpg)
На дадзены момант праводзяцца далейшыя мерапрыемствы па ўсталяванні ўсіх асоб датычных да названай супрацьпраўнай дзейнасці.