Навіны

Смаргонская пагранічная група падпісала дагавор аб супрацоўніцтве з ААТ «АГАТ - сістэмы кіравання»

21.08.2019

20 жніўня адбылося падпісанне дакумента аб супрацоўніцтве па рэалізацыі праектаў у сферы арганізацыі пагранічнай бяспекі паміж Смаргонскай пагранiчнай групай і ААТ «АГАТ - сістэмы кіравання» - кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання». Мэта пагаднення - павышэнне эфектыўнасці аховы дзяржаўнай гранiцы за кошт укаранення сучасных тэхналогій і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы падраздзяленняў органаў пагранiчнай службы.

Смаргонская пагранічная група падпісала дагавор аб супрацоўніцтве з ААТ «АГАТ - сістэмы кіравання»

На сустрэчы бакі таксама абмеркавалі магчымасці і перспектывы далейшага ўзаемадзеяння.

«У бягучым годзе быў паспяхова праведзены эксперымент па выкарыстанні сістэмы кантролю і сканавання аўтамабіляў у пункце пропуску «Катлоўка». Аб'яднанне нашых намаганняў дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць пагранiчнай бяспекі, як складовай і неад'емнай часткі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь», - адзначыў начальнік Смаргонскай пагранiчнай групы палкоўнік Максім Бутранец.

У сваю чаргу, дырэктар ААТ «АГАТ - сістэмы кіравання» - кіруючая кампанія холдынгу "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання" Генадзь Казакоў падкрэсліў, што сёння прадпрыемства цесна ўзаемадзейнічае са Смаргонскай пагрангрупай і ў планах кампаніі - наладжванне супрацоўніцтва з іншымі тэрытарыяльнымі органамі пагранiчнай службы. «АГАТ - сістэмы кіравання» будуць аказваць дапамогу ў забеспячэнні беларускіх пагранiчнiкаў найноўшымі тэхнічнымі сродкамі для эфектыўнага выканання імі задач па ахове гранiцы.