Баннеры на главную бел

Пагранічны нарад дапамог знайсці зніклага ў лесе мужчыну

20.08.2019
Пагранічны нарад дапамог знайсці зніклага ў лесе мужчыну

Раніцай 14 жніўня пагранічны нарад заставы «Глыбоцкае», выконваючы задачу па пошуку мужчыны, якога ўжо другі дзень шукалі сваякі, супрацоўнікі МНС, міліцыі і лясніцтва, у сотні метраў ад сумежнай тэрыторыі выявіў 81-гадовага гамяльчаніна.

Як патлумачыў сам мужчына, ён прыехаў на дачу, а раніцай пайшоў у грыбы. Падчас ціхага палявання у грыбніка рэзка пагоршылася самаадчуванне, і ён не змог вярнуцца дадому. Больш за тое, пенсіянер не ўсведамляў, што прабыў у лесе цэлыя суткі - па яго словах, паход пачаўся пару гадзін таму.

Пагранічнікі адразу ж прывезлі мужчыну да пункта спрошчанага пропуску «Паддабранка», дзе яго сустрэлі ўнук і супрацоўнікі Гомельскага РАУС.