Навіны

Квадрокоптер, плаўсродкі, наркотыкі і электронныя карты мясцовасці: «падрыхтаваныя» парушальнікі затрыманыя на граніцы з Польшчай

08.08.2019
Квадрокоптер, плаўсродкі, наркотыкі і электронныя карты мясцовасці: «падрыхтаваныя» парушальнікі затрыманыя на граніцы з Польшчай

2 жніўня ў Брэсце па аператыўнай інфармацыі быў затрыманы грамадзянін Марока. Малады чалавек знаходзіўся ў нашай краіне без беларускай візы.

Пра мэту свайго знаходжання ў прыграніым горадзе афрыканец палічыў не распаўсюджвацца, аднак выяўленыя ў яго электронныя карты Брэсцкага раёна і гумавая камера з помпай паказалі на магчымыя намеры замежніка незаконна перасекчы граніцу.

На дадзены момант грамадзянін Марока прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў знаходжання.

На наступны дзень у вёсцы Навасёлкі Брэсцкага раёна па інфармацыі мясцовага жыхара затрымалі невядомага, які спрабаваў з парушэннем устаноўленых правіл трапіць у пагранічную зону. У ходзе разбіральніцтва было ўстаноўлена, што ў апошні час мужчына, які апынуўся 29-гадовым грамадзянінам Ірана, пражываў у адным з гатэляў Брэста.

З сабой у затрыманага быў даволі спецыфічны багаж: ровар, квадракоптар, ліхтарык, нож, набор шасьцікутнікаў, тэлефон, банкаўскія карты і наяўныя грошы, а таксама ключы ад арандаванага ў Мінску аўтамабіля і зменныя рэчы. Падчас агляду ў яго чамадане аператыўнікі выявілі пакет з рэчывам расліннага паходжання зялёна-карычневага колеру масай 0,67 грам. Па заключэнні спецыялістаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз змесціва пакета з'яўляецца асабліва небяспечным наркатычным сродкам – марыхуанай.

Затрыманы аформлены парушальнікам пагранічнага рэжыму. У дачыненні да яго праводзіцца праверка ў рамках КПК па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).

Да завяршэння праверачных мерапрыемстваў абодва замежніка знаходзяцца ў ІЧУ Брэсцкай пагранічнай групы.