Навіны

Спынена чарговая спроба групавога парушэння граніцы на польскім участку

06.08.2019
Спынена чарговая спроба групавога парушэння граніцы на польскім участку Фота носіць ілюстрацыйны характар

Раніцай 5 жніўня ў 300-х метрах ад беларуска-польскай граніцы пагранічны нарад выявіў двух грамадзян Кубы. З сабой у незаконных мігрантаў былі пашпарты, тэлефоны і каля 6000 долараў ЗША.

Увечары таго ж дня ў Камянецкім раёне ў ходзе рэалізацыі аператыўнай інфармацыі пагранічнікі затрымалі трох грамадзян Ірана. Мужчына і дзве жанчыны прызналіся, што спрабавалі незаконна трапіць на польскую тэрыторыю ў пошуках лепшых умоў жыцця ў краінах ЕС.

Адзначаецца актывізацыя памкненняў нелегалаў незаконна трапіць у Польшчу на кірунку Высокае - Такары. З пачатку года спынена ўжо чацвёртая спроба групавога парушэння граніцы. Затрымана 11 замежнікаў, большасць з якіх з'яўляюцца грамадзянамі Ірана.

У дачыненні да ўсіх затрыманых распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння граніцы і парушэнне пагранічнага рэжыму. Акрамя таго, грамадзяне Ірана, якія не мелі беларускіх віз, прыцягнутыя яшчэ і за парушэнне правілаў знаходжання. Да завяршэння разгляду замежнікі будуць знаходзіцца ў ІЧУ Брэсцкай пагранічнай групы. Ім пагражае штраф і дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам на пяць гадоў.