Грамадзяне Кубы і Туніса затрыманы ў таксі на шляху да граніцы
3 жніўня ў Гродзенскім раёне пагранічнікі затрымалі пяцярых замежнікаў, якія спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу.
![Грамадзяне Кубы і Туніса затрыманы ў таксі на шляху да граніцы Грамадзяне Кубы і Туніса затрыманы ў таксі на шляху да граніцы](/upload/resize_cache/iblock/36a/900_550_10ef449b14267add9b640f6e277110bf9/36a73e3136ec8f17bcad217642544b54.jpg)
Каля гадзіны ночы ў вёсцы Бакуны былі выяўлены тры невядомых, якія апынуліся грамадзянамі Кубы. Праз некаторы час у населеным пункце Падліпкі пагранічнікі затрымалі яшчэ двух мужчын – грамадзян Туніса.
Ніхто з пяцёркі правапарушальнікаў так і не змог агучыць мэты свайго знаходжання ў пагранзоне. Аднак планы замежнікаў у такіх выпадках відавочныя – спроба парушэння граніцы з мэтай пошуку лепшых умоў для жыцця ў краінах ЕС.
Характэрна, што ўсе яны дабраліся ў прыгранічча на таксі. Варта адзначыць, што за аказанне садзейнічання правапарушальнікам прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 50 базавых велічынь.
Грамадзяне Кубы прыцягнуты да адказнасці за спробу парушэння граніцы і пагранічнага рэжыму, а выхадцы з Туніса яшчэ і за парушэнне правілаў знаходжання. Усім правапарушальнікам пагражаюць штрафы і дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь на тэрмін да 5 гадоў.