Баннеры на главную бел

Грамадзянін Расіі спрабаваў незаконна трапіць у Польшчу, схаваўшыся пад грузавым цягніком

01.08.2019
Грамадзянін Расіі спрабаваў незаконна трапіць у Польшчу, схаваўшыся пад грузавым цягніком

30 ліпеня ў пункце пропуску «Буг» пагранічнікі затрымалі мужчыну, які спрабаваў трапіць у Польшчу на грузавым цягніку.

Пагранічны нарад, аглядаючы грузавы састаў паведамленнем «Брэст - Малашэвічы», выявіў невядомага. Мужчына схаваўся пад вагонам і чакаў, пакуль цягнік пачне рух, каб непрыкметна на яго забрацца.

З сабой у затрыманага былі толькі пашпарт і зменная вопратка. Жыхар Цюмені не стаў адмаўляць незаконнасць сваіх намераў. Мужчына растлумачыў, што спланаваў парушэнне граніцы з мэтай пошуку лепшых умоў жыцця ў краінах Еўрасаюза.

Правапарушальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкулах 23.29 і 23.32 (незаконнае перасячэнне граніцы і парушэнне рэжыму ў пункце пропуску) КаАП Рэспублікі Беларусь. Яму пагражаюць штраф і дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам на 5 гадоў.