Баннеры на главную бел

Сталічны таксіст даставіў парушальнікаў-іранцаў да граніцы

01.08.2019
Сталічны таксіст даставіў парушальнікаў-іранцаў да граніцы Фота носіць ілюстрацыйны характар

Увечары 30 ліпеня на адной з прыгранічных дарог у Гродзенскім раёне нарад затрымаў двух замежнікаў, якія накіроўваліся ў бок Польшчы на сталічным таксі, якім кіраваў грамадзянін Беларусі.

У працэсе разбіральніцтва было ўстаноўлена, што затрыманыя з'яўляюцца грамадзянамі Ірана. На руках у іх былі пашпарты з аднаразовымі беларускімі візамі, аднак пропускаў у пагранзону ў мужчын не аказалася.

Правапарушальнікі прызналіся, што планавалі незаконна перасекчы граніцу ў пошуках лепшых умоў жыцця ў краінах ЕС. З сабой у іх была цёплая вопратка, ежа і валюта.

У выніку грамадзяне Ірана прыцягнуты да адказнасці за спробу незаконнага перасячэння граніцы і парушэнне пагранічнага рэжыму. Кожны з іх аштрафаваны на 30 базавых велічынь і дэпартаваны з краіны з забаронай уезду ў краіну тэрмінам на 5 гадоў. Кіроўца таксі прыцягнуты да адказнасці за аказанне дапамогі правапарушальнікам.