У Ельскім раёне парушальнік пагранічнага рэжыму спрабаваў схавацца ад пагранічнікаў
29 ліпеня ў населеным пункце Засінцы Ельскага раёна мазырскія пагранічнікі паспрабавалі спыніць іншамарку Volkswagen для праверкі дакументаў. Аднак кіроўца, заўважыўшы нарад, павялічыў хуткасць і паспрабаваў схавацца ў кірунку вёскі Скароднае.
Пасля затрымання высветлілася, што кіраваў аўтамабілем 35-гадовы грамадзянін Расіі. Ён знаходзіўся ў пагранічнай зоне без дазваляючых дакументаў. Жыхар Стаўрапольскага краю растлумачыў, што знаходзіўся на рэжымнай тэрыторыі з мэтай продажу жыхарам прыгранічча электраінструментаў.
У выніку замежны грамадзянін прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт 23.4, 23.30 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў, парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь.
Усяго з пачатку года выяўлена 55 фактаў непадпарадкавання супрацоўнікам органаў пагранічнай службы, 49 грамадзян былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.