Баннеры на главную бел

Да ўвагі грамадзян, якія выязджаюць у Латвію!

31.07.2019
Да ўвагі грамадзян, якія выязджаюць у Латвію! Фота носіць ілюстрацыйны характар Фото: grani.lv

У латвійскім пункце пропуску «Патэрніекі» (з беларускага боку – «Грыгароўшчына») працягваюцца работы па рамонце дарожнага пакрыцця.

У сувязі з гэтым на тэрыторыі пагранперахода арганізаваны рэверсіўны рух усіх відаў транспарту па адной паласе ў кожным напрамку.

З улікам гэтай інфармацыі Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе выбіраць альтэрнатыўныя маршруты выезду ў Латвію.

За становішчам перад пунктамі пропуску можна сачыць на інфармацыйным партале Дзяржпагранкамітэта.

Нагадваем, што ў «Грыгароўшчыне» функцыянуе сістэма электроннай чаргі, з дапамогай якой можна забраніраваць час уезду ў пункт пропуску.