Баннеры на главную БЕЛ

Для затрымання жыхара Воранаўскага раёна, які аказаў непадпарадкаванне, пагранічнікі прымянілі табельную зброю

29.07.2019
Для затрымання жыхара Воранаўскага раёна, які аказаў непадпарадкаванне, пагранічнікі прымянілі табельную зброю

Увечры 28 ліпеня ў Воранаўскім раёне ў пагранічнай паласе ў 30 метрах ад граніцы з Літвой пагранічны нарад знайшоў аўтамабіль Jeep без рэгістрацыйных нумароў, каля якога знаходзіўся невядомы.

Убачыўшы праваахоўнікаў, мужчына сеў у транспартны сродак і паспрабаваў уцячы. Невядомы праігнараваў неаднаразовыя патрабаванні аб прыпынку, пасля чаго пагранічнікі былі вымушаны ўжыць табельную зброю для затрымання пазадарожніка.

У ходзе пошукавых мерапрыемстваў непадалёк на поле быў затрыманы аўтамабіль з прабітымі коламі, а праз некалькі гадзін па месцы жыхарства і яго кіроўца. Сваё знаходжанне на рэжымнай тэрыторыі жыхар вёскі Бражельцы Воранаўскага раёна патлумачыў зборам дароў прыроды, а схавацца вырашыў, так як чагосьці спалохаўся.

У дачыненні да мужчыны распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму) і 23.4 (непадпарадкаванне) КаАП Беларусі. Яму пагражаюць буйныя штрафы.