Жыхарка Заходняй Афрыкі затрымана ў чыгуначным пункце пропуску «Брэст»
28 ліпеня ў чыгуначным пункце пропуску «Брэст» у цягніку паведамленнем «Масква - Берлін» пагранічны нарад затрымаў невядомую жанчыну, якая выдавала сябе за грамадзянку Сенегала. 28-гадовая іншаземка прадаставіла пагранічнікам пашпарт, які ёй не належаў. Сама яна па гэтым факце растлумачыць нічога не змагла.
У дачыненні да парушальніцы распачаты адміністрацыйныя працэсы па арт. 23.29, 23.55 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы, парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь. Да высвятлення асобы і правядзення разбору замежная грамадзянка змешчана ў ІЧУ Брэсцкай пагранічнай групы.