Баннеры на главную бел

У пошуках лепшых умоў жыцця: на граніцы з Літвой затрыманы парушальнік

26.07.2019

25 ліпеня смаргонскія пагранічнікі затрымалі мужчыну, які спрабаваў незаконна перасекчы граніцу.

У пошуках лепшых умоў жыцця: на граніцы з Літвой затрыманы парушальнік Фота носіць ілюстрацыйны характар

Каля 9 гадзін раніцы на заставу «Лоша» паступіла аператыўная інфармацыя аб руху невядомага ў бок Літвы. Праз некалькі хвілін паказанні сігналізацыйнага комплексу пацвердзілі гэтыя звесткі, а дзяжурны па заставе з дапамогай сістэмы відэаназірання ўжо «паводзіў» правапарушальніка. Неўзабаве паграннаряд затрымаў яго ў 150 метрах ад граніцы. 

Затрыманы адразу ж прызнаўся ў сваіх незаконных намерах. У далейшым высветлілася, што ён з'яўляецца асобай без грамадзянства і жыве ў Магілёве.

Варта адзначыць, што на год раней мужчына ўжо прыцягваўся за парушэнне пагранічнага рэжыму.

У дачыненні да правапарушальніка распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння граніцы, парушэнне правілаў знаходжання і пагранічнага рэжыму. Да завяршэння разбіральніцтва затрыманы будзе знаходзіцца ў ІЧУ Смаргонскай пагранічнай групы.