Баннеры на главную бел

Грамадзянін Расіі спрабаваў вывезці таблеткі з псіхатропным рэчывам

25.07.2019
Грамадзянін Расіі спрабаваў вывезці таблеткі з псіхатропным рэчывам Фота носіць ілюстрацыйны характар

24 ліпеня ў пункце пропуску "Брэст" пагранічнікі ў аўтамабілі Mitsubishi, які выязджаў з Беларусі ў Польшчу, выявілі 24 таблеткі з псіхатропным рэчывам «феназепам». Службовы сабака даў спрацоўку на ручную паклажу, якая належала кіроўцу – 36-гадоваму жыхару Масквы. Мужчына растлумачыў, што набыў лекі для асабістага карыстання.

Па дадзеным факце прызначана праверка ў парадку арт. 172-174 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 328-1 (незаконнае захоўванне і перавозка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Таблеткі канфіскаваны і перададзены на экспертызу.