Баннеры на главную БЕЛ

Несапраўдныя пашпарты сталі прычынай сарваных замежных паездак грамадзян Беларусі

23.07.2019

З пачатку сезона адпачынкаў каля паўсотні грамадзян Беларусі не змаглі выехаць за граніцу з-за несапраўдных пашпартоў. У асноўным яны спрабавалі перасекчы граніцу па пратэрмiнаваных дакументах, з парванымі і размаляванымі старонкамі, размытымі фатаграфіямі і пячаткамі. Толькі за два мінулыя дні восем нашых суайчыннікаў прад'явілі пагранічнікам несапраўдныя пашпарты.

Несапраўдныя пашпарты сталі прычынай сарваных замежных паездак грамадзян Беларусі

Так, напрыклад, у пункце пропуску "Новая Гута" жыхарка Салігорска не змагла выехаць з краіны. На момант праверкі яе пашпарт быў несапраўдны ўжо 12 гадоў. У пунктах пропуску «Новая Рудня», «Славечна» і «Аляксандраўка» у дзвюх жанчын і мужчыны былі канфіскаваны несапраўдныя дакументы – 2 пратэрмінаваных і 1 у дрэнным стане (адсутнасць некаторых старонак і самастойныя спробы іх уклеіць, сапсаваныя вільгаццю фота). А ў «Весялоўцы» малады чалавек прад'явіў свой пашпарт, які знаходзіўся ў спісе згубленых альбо выкрадзеных.

У выніку няўважлівага стаўлення да свайго асноўнага дакумента грамадзяне былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне рэжыму дзяржаўнай граніцы. Іх падарожжа завяршылася, так і не пачаўшыся.

Дзяржпагранкамітэт нагадвае, што перад замежнай паездкай трэба абавязкова правяраць рэчаіснасць пашпарту, каб пазбегнуць ўзнікнення падобных сітуацый.