Кіраўнікі пагранічных ведамстваў Беларусі і Узбекістана абмеркавалі пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння падчас рабочай сустрэчы ў Ташкенце

11 ліпеня ў Ташкенце адбылася рабочая сустрэча старшыні Дзяржпагранкамітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Анатоля Лапо і намесніка Старшыні Службы - Камандуючага пагранічнымі войскамі Рэспублікі Узбекістан генерал-маёра Руслана Мiрзаева.
Кіраўнікі пагранічных ведамстваў абмяняліся меркаваннямі аб абстаноўцы на дзяржаўнай гранiцы, наяўных тэндэнцыях яе развіцця, пагрозах і праблемных пытаннях, якія аказваюць уплыў на стан пагранiчнай бяспекі. Таксама падчас сустрэчы бакi абмянялiся вопытам па напрамках аператыўна-службовай дзейнасці пагранічных ведамстваў і азнаемiлiся з арганізацыяй пешаходнага руху ў аўтадарожных пунктах пропуску праз дзяржаўную гранiцу.
У рамках мерапрыемства бакі падпісалі план супрацоўніцтва Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь і Пагранiчных войскаў Службы дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Узбекістан на 2020-2021 гады.
Сустрэча прайшла ў атмасферы ўзаемаразумення і канструктыўнага супрацоўніцтва.