Баннеры на главную бел

У беларускім прыграніччы затрыманы афрыканцы

19.07.2019
У беларускім прыграніччы затрыманы афрыканцы Фота носіць ілюстрацыйны характар

Днём 18 ліпеня ў чыгуначным пункце пропуску «Брэст» пагранічнікі выявілі дваіх парушальнікаў правілаў знаходжання з Егіпта. Пры праверцы іх дакументаў было ўстаноўлена, што пашпарты ў поўным парадку, аднак у іх не аказалася беларускіх віз.

Мужчыны заявілі, што прыехалі ў госці да свайго сябра, але ні яго імя, ні адраса жыхары Каіра назваць так і не змаглі.

У дачыненні да правапарушальнікаў распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне правілаў знаходжання. Ім пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь да 5 гадоў.